BE RU EN

ЕЗ працягнуў санкцыі ў дачыненні да Беларусі

  • 23.02.2018, 19:14

Абмежаванні ўключаюць эмбарга на пастаўкі зброі і замарожванне актываў.

Еўразвяз на год працягнуў абмежавальныя захады ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Рады ЕЗ у пятніцу, 23 лютага, паведамляе korrespondent.net.

«Савет пастанавіў падоўжыць абмежавальныя звахады ў дачыненні да Беларусі яшчэ на год - да 28 лютага 2019 года. Гэтыя захады ўключаюць эмбарга на пастаўкі зброі і замарожванне актываў, а таксама забарону на паездкі чатыром асобам, занесеным у спіс у сувязі з нераскрытымі знікненнямі двух апазіцыйных палітыкаў, аднаго бізнэсоўца і аднаго журналіста», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны