BE RU EN

Ілля Івашка падолеў Стэна Ваўрынку на тэнісным турніры ў Францыі

  • 23.02.2018, 18:17

Беларускі тэнісіст выйшаў у чвэрцьфінал турніру ў Марсэлі.

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка выйшаў у чвэрцьфінал турніру серыі ATP World Tour 250 у французскім Марселі з прызавым фондам 645 485 еўраў.

У паядынку 2-га кола Ілля Івашка (№193 рэйтынгу ATP) выбіў з барацьбы 13-ую ракетку свету швейцарца Стэна Ваўрынку. Беларус выйграў першы сэт - 6:4, а ў другім пры ліку 1:1 швейцарац адмовіўся ад працягу сустрэчы, піша tut.by.

У чвэрцьфінале спаборнікам Іллі Івашкі стане француз Ніколя Маю (№100).

Апошнія навіны