BE RU EN

Лукашэнка заклапочаны прасоўваннем NATO на ўсход

  • 23.02.2018, 17:29

Дыктатар бачыць у чальцах Паўночнаатлантычнага альянсу праціўнікаў.

Аляксандр Лукашэнка асудзіў прасоўванне NATO на ўсход. Пра гэта ён заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю Узброеных сіл Беларусі, якое адбылося 22 лютага.

«Мы жывем у эпоху маштабнага перадзелу свету. Мэтанакіравана, абдумана падрываецца класічнае міжнароднае права і яго аснова - суверэнітэт дзяржавы. Каласальна ўзрос фактар ваеннай сілы», - цытуе заяву Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

Лукашэнка заявіў, што ўмяшанне асноўных геапалітычных гульцоў ва ўнутраныя справы шэрагу дзяржаў, у тым ліку еўрапейскіх, справакавала ўнутраныя ўзброеныя канфлікты. На ягоную думку, ідзе паслядоўная мілітарызацыя Усходняй Еўропы, там разгортваюцца дадатковыя воінскія кантынгенты.

Беларускі дыктатар нагадаў, што не так даўно гэтыя краіны былі ў адным вайсковым блоку - Варшаўскай дамове. «Пасля распаду Савецкага Саюза нам клятвенна абяцалі, што NATO на Усход пашырацца не будзе - трэба толькі ліквідаваць Варшаўскую дамову. Ліквідавалі. Вядома хто. Нам за гэта не сорамна», - дадаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што краіны NATO ніколі не будуць выконваць свае абавязацельствы ў непашырэнні.

Апошнія навіны