BE RU EN

У польскім горадзе Згежы адбыўся напад на паліцыянтаў

  • 23.02.2018, 17:08

Група грузін і ўкраінцаў напала на паліцыянтаў, тыя былі вымушаныя адкрыць агонь.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на выданне Dziennik Lozki.

Інцыдэнт адбыўся а другой гадзіне ночы ў пятніцу, 23 лютага. Паліцэйскі патруль заўважыў групу мужчын, якія распівалі алкаголь і паводзілі сябе агрэсіўна.

Падчвс праверкі высветлілася, што гэта былі замежнікі - украінцы і грузіны, якія не рэагавалі на спробы паліцыянтаў іх супакоіць і станавіліся ўсё больш агрэсіўнымі. У бок ахоўнікаў парадку паляцелі камяні і брук.

Таму паліцыянты былі вымушаныя зрабіць некалькі папераджальных стрэлаў. Гэта не прымусіла мужчын адступіць, таму праваахоўнікі зрабілі больш за дзясятак стрэлаў.

У выніку трое замежнікаў атрымалі раненні ў нагу, іх жыццю нічога не пагражае. Нацыянальнасць пацярпелых не ўказваецца.

Акрамя таго, шпіталізавалі і аднаго з паліцыянтаў, які атрымаў траўмы галавы.

Усяго ў выніку інцыдэнту затрыманыя 13 чалавек - грамадзяне Грузіі і Украіны. Усе яны працавалі ў Польшчы. Следчыя высвятляюць, ці было іх знаходжанне ў краіне і працаўладкаванне законным.

Апошнія навіны