Беларускія біятланісты фінішавалі восьмымі ў эстафеце на АГ
- 23.02.2018, 16:41
Мужчынская нацыянальная каманда Беларусі ў эстафеце ў Пхенчхане паўтарыла свой найлепшы за тры гады вынік.
Мужчынская нацыянальная каманда Беларусі фінішавала восьмай у эстафеце на Алімпіядзе 2018. Наша каманда паўтарыла свой найлепшы за тры гады вынік: беларусы занялі восьмае месца на этапе Кубка свету ў Прэск-Айле 13 лютага 2016 года, паведамляе «Прессбол».
Найлепшы ж вынік за шэсць апошніх гадоў нашы суайчыннікі паказалі 22 студзеня 2012 года, калі сталі шостымі на этапе Кубка свету ў Антхольцы.
Адзначым, што да алімпійскай эстафеты ў Пхенчхане наша чацвёрка не трапляла ў топ-10 дзевяць гонак запар. І гэта толькі другім разам трапіла ў дзясятку найлепшых каманд за апошнія 14 эстафет на этапах Кубка свету і чэмпіянату свету. За ўвесь алімпійскі цыкл нацыянальная каманда Беларусі трапляла ў топ-10 толькі чатыры разы. На Алімпіядзе ў Сочы беларусы былі 13-мі.
Вынікі мужчынскай нацыянальнай каманды Беларусі ў гэтым алімпійскім цыкле
Сезон 2014/15
Хохфільцэн - 18-е месца
Оберхоф - 12-е
Рупольдынг - 8-е
Антхольц - 15-е
Осла - 11-е
Кантыялахці (ЧМ) - 10-е
Сезон-2015/16
Хохфільцэн - 13-е
Рупольдынг - 18-е
Антхольц - 13-е
Прэск-Айл - 8-е
Осла (ЧМ) - 15-е
Сезон-2016/17
Паклюка - 22-е
Рупольдынг - 16-е
Антхольц - 17-е
Хохфільцэн (ЧМ) - 19-е
Пхенчхан - 15-е
Сезон-2017/18
Хохфільцэн - 26-е
Оберхоф - 24-е
Рупольдынг - 16-е
Пхенчхан (Алімпіяда) - 8-е