BE RU EN

З нафтаправода «Мазыр-Берасце» адбыўся выцек нафты

  • 23.02.2018, 15:53

Прычыны здарэння высвятляюцца.

23 лютага аб 11:20 выратавальнікам паступіла паведамленне пра падзенне ціску ў магістральным нафтаправодзе «Мазыр-Берасце». А ў Іванаўскім раёне каля вёскі Старыя Клёнкі была выяўленая нафтавая пляма, паведамляе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС выявілі, што адбыўся разліў нафты на плошчы 30х120 м.

Работнікі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» збіраюць нафту з паверхні зямлі. Пашкоджаны адрэзак адключылі. Перапампоўванне ажыццяўляецца па іншых нітках трубаправода.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны