BE RU EN

На наступным тыдні беларусы будуць працаваць шэсць рабочых дзён

  • 23.02.2018, 14:58

Працоўная пятніца перанесеная з 9 сакавіка на 3 сакавіка.

Такім чынам на наступным тыдні будзем працаваць шэсць рабочых дзён: з панядзелка (26 лютага) да суботы (3 сакавіка), піша nn.by.

Затое праз два тыдні будуць чатыры выходныя: з 8 да 11 сакавіка (з чацвярга да нядзелі).

Наступныя адносна вялікія выходныя будуць у сярэдзіне красавіка.

Тры выходныя будуць з 15 да 17 красавіка: адзін з іх прыпадзе на Радаўніцу. Таму субота, 14 красавіка, будзе працоўнай.

Апошнія навіны