BE RU EN

У Віцебскай вобласці ўстаноўлены новы тэмпературны рэкорд

  • 23.02.2018, 12:56

Рэкорд зафіксавалі ў Докшыцах.

Новы тэмпературны рэкорд зімы ўстаноўлены ў Докшыцах Віцебскай вобласці ўночы 23 лютага, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Уночы ў Докшыцах быў усталяваны новы тэмпературны мінімум гэтай зімы - 28,9 градуса марозу. Моцныя маразы захаваюцца да канца лютага, таму магчымыя новыя тэмпературныя рэкорды і ў наступныя дні", - сказалі ў Гідрамеце.

Апошнія дні каляндарнай зімы ў сувязі з уварваннем арктычнага паветра ў Беларусі ўстанавілася вельмі халоднае надвор'е з тэмпературным фонам значна ніжэйшым за кліматычную норму. Чакаецца самы працяглы перыяд вельмі халоднага надвор'я ў гэтым зімовым сезоне. Найбліжэйшыя дні ў начныя і ранішнія гадзіны пры праясненнях тэмпература паветра ў краіне можа паніжацца да 28 градусаў.

Апошнія навіны