BE RU EN

Фотафакт: Станіслаў Шушкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Украіны

  • 23.02.2018, 12:41

Сустрэча адбылася ў рамках форуму Балта-чарнаморскага рэгіёну.

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе «Радыё Свабода».

Сустрэча адбылася ў рамках форуму Балта-чарнаморскага рэгіёну. Станіслаў Шушкевіч прадстаўляў на ім Беларусь.

Нагадаем, Станіслаў Шушкевіч падпісаў у 1991 годзе як кіраўнік Рэспублікі Беларусь Белавежскія пагадненні.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных прэмій. Напрыклад, у 1997 годзе - Міжнароднай польскай прэміі імя Яна Новака-Езераньскага; у 2010 годзе літоўскі ўрад прысвоіў годнасць «Камандора ордэна Вітаўта Вялікага» за актыўную падтрымку незалежнасці Літвы ў 1991 годзе. Фонд памяці ахвяр камунізму (ЗША) у 1991 годзе ўручыў Станіславу Шушкевічу медаль Свабоды Трумэна-Рэйгана.

Апошнія навіны