BE RU EN

100 гадоў БНР: Трэцяя ўстаўная грамата была прынятая з першымі прамянямі сонца

  • 23.02.2018, 11:59

Беларусам прачыталі лекцыю аб малавядомых фактах аднаўлення незалежнасці.

«Арт-Сядзіба» пачала серыю лекцый да стагоддзя БНР. Цыкл лекцый пачаўся сустрэчай з гісторыкам Андрэем Унучакам, паведамляе «Радыё Рацыя».

Першай тэмай гэтай серыі ўрачыстых мерапрыемстваў стала лекцыя «Спадчына БНР, якой мы карыстаемся сёння».

Адная з арганізатараў лекцый Валерыя Чарнаморцава распавяла журналістам: «Нашая задача - расказаць людзям, як усё адбывалася. Як мы здабывалі сваю незалежнасць. Чаму прыйшло такая пастанова. Ёсць успаміны, як з першымі прамянямі сонца была прынятая Трэцяя ўстаўная грамата. І «ўзышло сонца незалежнасці», - як сказаў нехта».

Серыю лекцый да стагоддзя БНР працягнуць сустрэчы з мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскі і пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.

Апошнія навіны