BE RU EN

Ва Украіне афіцыйна апублікавалі закон аб вяртанні Данбаса

  • 23.02.2018, 11:12

Расея юрыдычна вызначаная як краіна-агрэсар і акупант.

Закон аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі забеспячэння дзяржаўнага суверэнітэту на часова акупаваных тэрыторыях у Данецкай і Луганскай абласцях №2268-VIII, які ў СМІ называюць законам аб дэакупацыі і рэінтэграцыі Данбаса, сёння, 23 лютага, апублікаваны ў парламенцкай газеце «Голас Украіны».

Дакумент кваліфікуе Расею як краіну-агрэсара і юрыдычна вызначае, што менавіта РФ акупавала частку ўкраінскай тэрыторыі.

Таксама заканадаўчы акт істотна ўзмацняе прававую базу выкарыстання УСУ і іншых сілавых падраздзяленняў для супрацьстаяння расейскай агрэсіі.

Кіруе УСУ і іншымі вайсковымі фармаваннямі, якія прыцягваюцца да адбіцця агрэсіі РФ, камандзір Аб'яднанымі сіламі, якога прызначае прэзідэнт на прадстаўленне начальніка Генштаба.

Камандзір рэалізуе свае паўнамоцтвы праз Аб'яднаны аператыўны штаб, які плануе, арганізуе і кантралюе адлюстраванне агрэсіі РФ на тэрыторыі Данбаса.

Закон уваходзіць у дзеянне з дня, наступнага за днём яго апублікавання, гэта значыць 24 лютага 2018 года.

18 студзеня 2018 года Вярхоўная Рада прыняла закон аб дэакупацыі і рэінтэграцыі Данбаса. 20 лютага прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў гэты дакумент.

Апошнія навіны