BE RU EN

Адную з плошчаў у Будапешце назавуць у гонар Менска

  • 23.02.2018, 9:43

Плошча будзе знаходзіцца недалёка ад беларускай амбасады ў Вугоршчыне.

У Будапешце з'явіцца плошча Менска.

Пра гэта паведамляецца на твітэр-старонцы пасольства Беларусі ў Вугоршчыне.

- Вітаем пастанову гарадской рады Будапешта пра назву адной з плошчаў вугорскай сталіцы назвай Менска. Лагічны працяг супрацоўніцтва паміж гарадамі, пачаты ў 2016 годзе. Важны крок у падрыхтоўцы да Дзён Менска, якія пройдуць у красавіку. Прыемна, што плошча - побач з пасольствам, - паведамляецца ў сацыяльнай сетцы.

Беларусь і Вугоршчына ўстанавілі дыпламатычныя сувязі 12 лютага 1992 года. У студзені 2000 года ў Вугоршчыне з'явілася беларускае пасольства, а ў снежні 2007 года вугорскае пасольства адкрылася ў Менску.

Апошнія навіны