BE RU EN

Унікальнае відэа: заўзятар зняў «залаты» фініш Домрачавай

Жыхар Мазыра адправіўся ў падарожжа дзеля рэдкіх кадраў.

Даніэль родам з Мазыра. Жыве і працуе ў Эміратах. Дзеля працы прыляцеў у Сеул ўсяго на 35 гадзін. Але так супала, што ў гэты ж час у Пхенчхане праходзіла жаночая эстафета ў біятлоне. Беларус сеў на цягнік і паехаў у іншы рэгіён, каб, як высветлілася, далучыцца да самага нечаканага нашага медаля, а заадно зняць відэа на памяць, піша onliner.by.

- Стаў глядзець у сеціве квіткі. Онлайн паказвала, што даступныя толькі дарагія - за $100. Але я часта бываю на вялікіх падзеях, так што ведаю: заўсёды трэба ісці на касу. Там я купіў квіток за $20.

Мужчына прызнаецца, што хацеў убачыць значна больш беларускіх заўзятараў.

- Фактычна, падтрымку нашай каманды складаюць тэлевізійшчыкі. Гэта хлопцы ў аднолькавых доўгіх пухавіках, адрозніць якія можна толькі дзякуючы мікрафонам. Апроч іх я заўважыў ўсяго сем беларускіх заўзятараў.

Падчас агляду Даніэль звярнуў увагу на вялікі сцяг.

- Мужчына сказаў, што клічуць яго Дзіма. Мы разгаварыліся, пазнаёміліся. Высветлілася, жыве ў Паўднёвай Карэі ўжо сем гадоў. Працуе інжынерам у адной з карпарацый сусветнага ўзроўню. Сям'я, жонка, малое дзіця. Вось вырваўся ў Пхенчхан на аўто, каб пазаўзець. Сцяг яму сем гадоў таму па прыездзе ўручыў амбасадар Беларусі ў Карэі. Дзіма распавёў, што на ўсе 50 мільёнаў жыхароў Паўднёвай Карэі усяго 20-30 чалавек нашай дыяспары.

Гэты сцяг пасля перадалі Домрачавай перад фінішам.

- Мы купілі бакавыя квіткі без месцаў. Але спакойна прыйшлі на самыя зручныя. Там проста нічога не правяраюць. На дарагіх цэнтральных трыбунах, наколькі я зразумеў, продажы вельмі маленькія. А на іншых поўна паўднёвакарэйскіх школьнікаў.

Беларусы засталіся пасля спаборніцтваў, каб паглядзець на біятланістак бліжэй.

- Чакалі, калі Домрачава здасць сваю вінтоўку і пройдзе праз мікст-зону. Упершыню бачыў Дар'ю з такой адлегласці. Яна 45 хвілін давала інтэрв'ю. Падалася замучанай, але ўсміхалася, ну і адпрацавала да апошняга пытання. Натуральна, я на эмоцыях ад перамогі і ўбачанага. Аднак, безумоўна, Домрачава - велічыня. А галоўнае ўражанне ад усіх нашых дзяўчат: яны такія маленькія і далікатныя, але выдаюць такія хуткасці!

Апошнія навіны