BE RU EN

«Юнацтва» прадае новы клубны аўтобус за $738 тысяч

  • 22.02.2018, 21:45

Менскае «Юнацтва» выставіла на продаж новы клубны аўтобус Neoplan 2017 года выпуску коштам 738 тысяч даляраў.

Аб'ява размешчаная на сайце av.by і на партале Менскага гарадскога цэнтра нерухомасці.

«Але проста цяпер прабег «Неаплан Сіцілайнера» складае 0 кіламетраў. З гэтага месца, зразумела, пачынаюцца пытанні: навошта «Юнацтва» аўтобус за 738 тысяч? Калі ён куплены ў 2017 годзе, чаму не выкарыстоўваўся і прадаецца ў пачатку 2018 года? Адказаў у калонцы «Прыплылі» няма - затое ёсць адчуванне, грунтаванае на багатым жыццёвым досведзе.

Яно такое: дзесьці наверсе, дапусцім, даведаліся, які транспартны сродак пры сціплым жыцці змагла дазволіць сабе Дзяржаўная ўстанова ХК «Юнацтва». А даведаўшыся - грукнулі па стале. Маўляў, калі не пазбавіцеся ад такога «кабрыялета» найбліжэйшым часам, будзе кепска. І вось «Юнацтва» спрабуе пазбавіцца.

Праўда, абвестка вісіць ужо паўтара месяца, а натоўпу ахвочых пакуль няма. Ніхто не можа сабе дазволіць чырвоны «дызель», - адзначае газета «Прессбол».

Апошнія навіны