BE RU EN

Навукоўцы: Ужыванне рыбы ўплывае на інтэлект будучага дзіцяці

  • 22.02.2018, 21:31

Ад якасці харчавання цяжарнай наўпрост залежыць не толькі здароўе, але і інтэлект будучага дзіцяці.

Вядучыя спецыялісты з Нарвэгіі пры вывучэнні харчавання цяжарных жанчын прыйшлі да высновы, што ўжыванне рыбы, асабліва тлустай і марской, павялічвае ўзровень развіцця мозгу плода, паведамляе telegraf.com.

Так, у меню будучай мамы абавязковая прысутнасць морапрадуктаў, сярод іншага, рыбы (сёмгі, скумбрыі, стронгі, ласося).

Для таго, каб змешчаны ў рыбе тлушч прасцей засвойваўся, трэба спажываць яе без дадавання цытрыну. Рыбныя прадукты трэба дадаваць у абедзеннае меню разам з птушкай і нятлустым мясам і, натуральна, да страў з рысу, бульбы, грэчкі.

Апошнія навіны