BE RU EN

У Беларусі з'явіцца новая марка ў гонар Пятра Машэрава

  • 22.02.2018, 20:52

26 лютага будзе выпушчаны ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава».

26 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава», паведамляе БелПошта.

Пётр Міронавіч Машэраў - дзяржаўны дзеяч Беларусі.

Памер маркі ў блоку - 37 мм на 52 мм, памер блока - 86 мм на 79 мм. Пры вырабе блока выкарыстаная тэхналогія тэрмічнага ціснення металізаванай фольгай залацістага колеру. Папера мелаваная, гумаванная.

Тыраж блока - 15 000 асобнікаў.

Таксама выпушчаны спецштэмпель і канверт «Першы дзень».

Спецыяльнае гашэнне на канверце будзе праведзена 26 лютага ў аддзяленні паштовай сувязі №1 Менска (крама «Філатэлія», вуліца Маскоўская, 16).

Апошнія навіны