BE RU EN

Латвія забараніла ўезд 49 асобам са «спісу Магніцкага»

  • 22.02.2018, 20:45

МЗС Латвіі паслаў ясны сігнал аб тым, што правы чалавека маюць значэнне.

МЗС Латвіі забараніў уезд у краіну 49 замежнікам з так званага «спісу Магніцкага».

Пра гэта кіраўнік замежнапалітычнай установы Эдгар Рынкевіч напісаў у твітэры.

«Выконваючы пастанову сэйма і грунтуючыся на законе аб іміграцыі, я забараніў 49 асобам уезд на тэрыторыю Латвіі, пасылаючы ясны сігнал аб тым, што правы чалавека маюць значэнне», - напісаў Рынкевіч.

Раней аналаг «закона Магніцкага» быў прыняты ў Літве і Канадзе.

Апошнія навіны