BE RU EN

Юрый Альберс: Былі сумненні з Алімбекавай, але Дынара - прыгажуня

  • 22.02.2018, 18:25

Галоўны трэнер каманды Беларусі пракаментаваў поспех беларускіх спартовак.

Юрый Альберс падзяліўся ўражаннямі пасля перамогі жаночай каманды ў эстафеце на Алімпіядзе ў Пхенчхане, піша «Трыбуна».

«Фу-у-ух... Так... Усё ззаду, галоўнае здзейснілася.

Як давалася медаль? А лёгка нічога не даецца. Цяжка давалася. Цяжка было вызначыць правільны склад, былі ўсякія сумневы, але прынялі правільную пастанову. Былі сумневы з Дзінарай Алімбекавай, але яна - прыгажуня. Усе дзяўчаты выдатна спрацавалі. Гэта трыумф беларускага біятлону!» - сказаў Альберс.

Апошнія навіны