BE RU EN

У Маскве ўсталююць шыльду на доме Барыса Нямцова

  • 22.02.2018, 18:15

Мэрыя Масквы дазволіла ўсталяваць памятную шыльду на доме, дзе жыў палітык.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін напісаў пра гэта ў твітары, падкрэсліўшы, што з просьбай дазволіць усталяваць шыльду на доме забітага палітыка звярнуліся многія грамадскія дзеячы, паведамляе «Радыё Свабода».

У мінулым годзе гурт грамадскіх дзеячаў - са згоды жыхароў - устанавіў на доме, дзе жыў Нямцоў, мемарыяльную шыльду. Яе, аднак, неаднаразова зрывалі актывісты пракрамлёўскага руху SERB, а прадстаўнікі мэрыі заяўлялі, што яна была ўсталяваная незаконна.

Улады Масквы раней адмовілі ва ўсталяванні шыльды на месцы загубы Барыса Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосце.

27 лютага - трэцяя гадавіна з дня забойства Барыса Нямцова, былога віцэ-прэм'ера ўрада Расеі, пасля апазіцыйнага палітыка.

Апошнія навіны