BE RU EN

Уле Эйнар Б'ёрндален: Гэта вялікі дзень для Беларусі

  • 22.02.2018, 17:21

Легендарны нарвежскі біятланіст павіншаваў беларусаў з залатым медалём.

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален пракаментаваў выступ сваёй жонкі Дар'і Домрачавай у эстафеце на Гульнях у Пхенчхане, дзе беларускі здабылі золата, піша «Трибуна».

Домрачава бегла на заключным этапе эстафеты.

- Надта выдатна. Не думаў, што яна справіцца. Трапіць тры з трох дадатковых патронаў на апошняй стойцы - такое мала хто здолее, можа, 3-4 адсоткі. Вельмі ўражліва.

Я не сказаў ёй так шмат на трасе, проста паведаміў пра адставанне спаборніц.

- Гэта вялікі дзень для сям'і Б'ёрндален?

- Гэта вялікі дзень для Беларусі. Самае грандыёзнае, што магло адбыцца. Выйграць эстафету - поўнае вар'яцтва», - сказаў Б'ёрндален.

Апошнія навіны