BE RU EN

Аляксея Навальнага вызвалілі з паліцыі

  • 22.02.2018, 17:10

Апазіцыянер быў затрыманы ўдзень 22 лютага.

Аляксей Навальны адпушчаны з маскоўскага АУС «Якіманка» пасля ўручэння яму пратакола аб тым, што супраць яго распачатая адміністрацыйная справа паводле артыкула 20.2.8 КаАП РФ. Пра гэта палітык напісаў у сваім твітары. Ён удакладніў, што адпушчаны да суда, але калі ён адбудзецца, невядома, піша «Медуза».

Апазіцыянер быў затрыманы ўдзень 22 лютага ў Маскве на выхадзе са стаматалагічнай клінікі. Навальны абвінавачваецца ў паўторным удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, за што яму пагражае да 30 дзён арышту.

Апошнія навіны