BE RU EN

Беларускія біятланісткі здабылі «золата» ў эстафеце на АГ 2018

  • 22.02.2018, 15:30

Гэта трэці алімпійскі медаль беларускай нацыянальнай каманды ў Пхенчхане.

Нашу каманду прадстаўлялі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дар'я Домрачава.

Срэбраны медаль здабыла нацыянальная каманда Швэцыі, бронза ў францужанак.

Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава сталі алімпійскімі чэмпіёнкамі першым разам.

Для Дар'і Домрачавай гэта чацвёрты залаты алімпійскі медаль. У колькасці залатых медалёў на АГ Домрачава выйшла на першае месца сярод усіх біятланістак у гісторыі. Беларуска абышла Настассю Кузьміну і Каці Вільхельм (па тры залатыя медалі).

Фота: Quinn Rooney/Getty Images
Фота: Quinn Rooney/Getty Images
Фота: Alexander Hassenstein/Getty Images
Фота: Alexander Hassenstein/Getty Images
Фота: Quinn Rooney/Getty Images
Фота: Quinn Rooney/Getty Images
Фота: Alexander Hassenstein/Getty Images
Фота: Quinn Rooney/Getty Images
Фота: Quinn Rooney/Getty Images

Падчас фінішу Дар'і Домрачавай адбыўся цікавы выпадак: беларуская біятланістка хацела фінішаваць з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам, але ён зляцеў перад лініяй.

Фота: Alexander Hassenstein/Getty Images
Фота: Alexander Hassenstein/Getty Images

Апошнія навіны