BE RU EN

Палякі самыя аптымістычныя людзі ў Еўропе

  • 22.02.2018, 12:36

Трэць насельніцтва мяркуе, што сённяшняя моладзь будзе жыць лепш, чым іх бацькі.

Паводле апошняга даследавання Ipsos MORI Global Trends Survey, палякі больш аптымістычна за іншыя народы Еўропы глядзяць у будучыню, піша euro-pulse.ru.

31% насельніцтва мяркуе, што сённяшняя моладзь будзе жыць лепш, чым іх бацькі. Сярод еўрапейскіх краін за імі ідуць італійцы(29%) і немцы (24%). А самымі песімістычнымі былі французы і бэльгійцы.

Верхнія радкі сусветнага рэйтынгу займаюць краіны, якія актыўна развіваюцца: Кітай (81% упэўненыя, што іх моладзь будзе жыць лепш), Індыя (49%), Бразілія (41%). Складальнікі адзначылі, што краіны Старога свету агулам больш змрочна ўспрымаюць будучыню, чым жыхары краін, якія развіваюцца.

Апошнія навіны