BE RU EN

Заснавальнік Elliott Management: Біткойн - самая бліскучая афёра ў гісторыі

  • 22.02.2018, 11:55

Крыптавалюты - гэта для тых, хто любіць купляць «ката ў мяшку» коштам аўтамабіля.

Пол Сінгэр, заснавальнік аднаго з найбуйнейшых у свеце хэдж-фондаў Elliott Management, абрынуўся з крытыкай на біткойн, назваўшы куплю крыптавалют дэманстрацыяй бязмежнага невуцтва. Пра гэта піша Business Insider.

«Усе мы смяёмся над прымітыўнымі плямёнамі, якія выкарыстоўвалі камяні або свіней у якасці валюты, - звярнуўся да інвестараў кіраўнік хэдж-фонду з актывамі на $34 млрд. - Смех-смехам, але камень або здаровая свіння - гэта прынамсі меры [якія адчуваюцца]. Крыптавалюты - гэта толькі маркетынгавыя намаганні іх стваральнікаў, фінансістаў і іншых людзей, якія любяць купляць «ката ў мяшку» коштам аўтамабіля Kiя, марачы, што ён ператворыцца ў Mercedes».

Сінгэр таксама мяркуе, што крыптавалюты - нешта значна большае, чым проста махлярства. Яны, паводле ягоных слоў, увойдуць у гісторыю як адная з самых бліскучых афёр.

«Гэта не проста бурбалка ці ашуканская схема. Мабыць, гэта ўвасабленне бязмежнага імкнення людзей хапацца за паветра ў надзеі ўзнесціся да зорак».

Таксама інвестар скептычна ставіцца да абмежаванай 21 мільёнам манет прапановы біткойна. Паводле ягоных слоў, бясконцыя форкі, фактычна, павялічваюць аб'ём эмісіі першай крыптавалюты.

Апошнія навіны