BE RU EN

У РФ заблакавалі сайт выдання Міхаіла Хадаркоўскага

  • 21.02.2018, 19:55

Сайт «МБХ Медиа» заблакавалі на патрабаванне Генпракуратуры РФ.

Сайт выдання «МБХ Медиа», у якім працуе былая каманда сайта «Адкрытай Расеі», заблакаваны на патрабаванне Генпракуратуры.

Пра гэта паведамляецца ў «Твітэры» выдання.

Сайт унесены ў рэестр сайтаў, якія ўтрымліваюць «заклікі да масавых беспарадкаў, ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, удзелу ў масавых (публічных) мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку, інфармацыйныя матэрыялы замежнай або міжнароднай няўрадавай арганізацыі, дзейнасць якой прызнаная непажаданай на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі».

Інфармацыйны праект «МБХ Медиа» быў запушчаны ў канцы снежня мінулага года пасля блакавання сайта «Адкрытая Расея» на патрабаванне пракуратуры.

Апошнія навіны