BE RU EN

У чацвер у Беларусі чакаецца да 24 градусаў марозу

  • 21.02.2018, 19:45

У многіх раёнах пройдзе невялікі снег.

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 22 лютага.

Пра гэта інфармуе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У многіх раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі будзе слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні, 2-7 метраў у секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 7 да 13 ніжэй за нуль, на поўначы - 14-19 градусаў марозу. На Віцебшчыне і Магілёўшчыне пры праясненнях прагназуецца да 20-24 са знакам «мінус». Удзень будзе -2... -11 градусаў.

Апошнія навіны