BE RU EN

Пайшоў з жыцця Леў Кантаровіч

  • 21.02.2018, 19:37

За ім беларускія хакеісты ўпершыню трапілі на Алімпіяду.

У Ізраілі ва ўзросце 82 гадоў памёр былы кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Леў Кантаровіч, пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў Уладзімір Беражкоў.

Беларускую федэрацыю хакея ён узначальваў яшчэ да прыходу Лукашэнкі да ўлады: з 1993 да 1997 года. У гэты час нашы хакеісты ўпершыню здабылі тур на Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў Нагана.

У 1997 на пасадзе старшыні БФХ Кантаровіча змяніў ахоўнік Лукашэнкі Юрый Бародзіч.

Апошнія гады Леў Кантаровіч жыў у Ізраілі.

Апошнія навіны