BE RU EN

Чарговая сенсацыя: Хакеісты нацыянальнай каманды Нямеччыны ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў паўфінал Гульняў

  • 21.02.2018, 18:37

Немцы ў чвэрцьфінале алімпійскага турніру адолелі шведаў.

Нацыянальная каманда Нямеччыны падолела каманду Швецыі (4:3 АТ) у авертайме ў чвэрцьфінальным матчы алімпійскага хакейнага турніру, паведамляе «Трибуна».

Пераможную шайбу ў дадатковы час закінуў Патрык Раймер.

Упершыню ў гісторыі нямецкая каманда трапіла ў паўфінал хакейнага турніру на Алімпіядзе.

Раней найлепшым вынікам каманды быў выхад у 1/4 фіналу.

Апошнія навіны