BE RU EN

«Яндэкс» стаў паказваць гарадскі транспарт на карце Менска

  • 21.02.2018, 17:55

Мабільны дадатак «Яндэкс.Транспарт» ужо паказвае грамадскі транспарт на карце Менска.

Праграма пакажа, дзе ў гэты момант знаходзіцца аўтобус, тралейбус ці трамвай, а таксама праінфармуе пра тое, колькі засталося часу да яго прыбыцця на прыпынак, піша spektr.by.

Праект стаў магчымы дзякуючы выдачы сэрвісу адпаведнай інфармацыі прадпрыемствам «Мінсктранс». Цяпер карыстальнік можа загадзя даведацца, калі менавіта прыйдзе патрэбны транспарт і, адпаведна, ці трэба вам паспяшацца або застаецца час для невялікага шпацыру.

У дадатку грамадскі наземны транспарт сталіцы пазначаны адмысловымі значкамі, якія перасоўваюцца фактычна ў рэжыме рэальнага часу. Звесткі сэрвісу абнаўляюцца кожную чвэрць хвіліны.

Акрамя таго, дадатак для кожнага прыпынку паказвае нумары транспарту, які тут спыняецца, а для кожнага асобнага маршруту - пералік усіх прыпынкаў на шляху яго кірунку.

У дадатку можна задаць маршрут перамяшчэння, паказаўшы пачатковы і канчатковы пункт. Праграма самастойна выбудуе аптымальны для карыстальніка маршрут, прапанаваўшы і іншыя варыянты (калі яны ёсць) з указаннем часу ў дарозе, пунктаў перасадкі ды іншае.

Апошнія навіны