BE RU EN

Святлана Алексіевіч мае намер сабраць $20 тысяч на выданне сваіх кніг па-беларуску

  • 21.02.2018, 16:47

Будуць выдадзеныя пяць кніг з цыклу «Галасы Утопіі».

Вядомая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, выдавецтва «Логвінаў» і платформа «Вулей» запусцілі краўдфандынгавую кампанію ў падтрымку выдання 5 кніг з цыклу «Галасы Утопіі». Кнігі выйдуць на беларускай мове ў адзіным афармленні і без цэнзуры, піша nn.by.

«Мае кнігі выйшлі ў розных краінах свету і гучаць на розных мовах, а гэта блізу 270 выданняў. Былі пераклады і на беларускую мову. Але ўпершыню над цыклам «Галасы Утопіі» працавалі яскравыя прафесіяналы, на мой погляд, найлепшыя сучасныя пісьменнікі і паэты Беларусі - Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец, Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч. Для мяне вельмі важны гэты праект, і як пісьменніца я з удзячнасцю стаўлюся да ідэі, што абсалютна кожны чалавек можа ўзяць удзел у выданні гэтых кніг», - кажа Святлана Алексіевіч, першая беларуская лаўрэатка Нобэлеўскі прэміі.

Усяго яна мяркуе сабраць на выданне кніг 40 тысяч рублёў (блізу $20 тысяч).

Апошнія навіны