BE RU EN

Амбасадары ЕЗ падоўжылі санкцыі супраць Расеі

  • 21.02.2018, 16:41

Абмежавальныя захады закрануць 150 асоб і 38 кампаній.

Паслы дзяржаў Еўрапейскага Звязу ўхвалілі падаўжэнне санкцый гэтага аб'яднання краін супраць вінаватых у гібрыднай агрэсіі Расеі супраць Украіны, за акупацыю Крыма. Актывы фігурантаў спісу далей застаюцца замарожанымі, таксама ім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ, паведаміў у сябе ў Twitter брусэльскі інсайдэр агенцтва «Радыё Свабода» Рыкарда Ёзвяк.

Пастанова аб падаўжэнні санкцый за незаконную анэксію Крыма і ўзброеную агрэсію ў Данбасе прынятая на пасяджэнні Камітэта сталых прадстаўнікоў (COREPER) ЕЗ у Брусэлі.

Такім чынам, з спісе застаюцца 150 асоб і 38 кампаній.

У снежні 2017 года ЕЗ зацвердзіў пастанову аб падаўжэнні на 6 месяцаў эканамічных санкцый супраць РФ за яе гібрыдную агрэсію супраць Украіны.

Апошнія навіны