BE RU EN

Мацярэвіч: Амерыканскія экспэрты давялі факт выбуху на борце самалёта Качыньскага

  • 21.02.2018, 16:07

Кіраўнік Смаленскай падкамісіі распавёў пра расследаванне прычыны катастрофы польскага прэзідэнцкага борта Ту-154М.

Кіраўнік Смаленскай падкамісіі Антоні Мацярэвіч заявіў аб новым довадзе выбуху на борце самалёта Ту-154М, які разбіўся ў красавіку 2010 года пад Смаленскам. Паводле ягоных слоў, пра гэта сведчаць даследаванні, праведзеныя экспэртамі з Нацыянальнага інстытута авіяцыйных даследаванняў Уічыцкага універсітэта (штат Канзас), паведамляе «Радыё Польшча».

«Дзверы з левага боку самалёта былі выбітыя знутры ўдарнай хваляй, сіла якой у 10 разоў перавышала паказчыкі, звязаныя з хуткасцю падзення самалёта. Усё гэта было разлічана, рэканструявана і наглядна прадэманстравана экспэртамі Уічыцкага ўніверсітэта», - сказаў кіраўнік Смаленскай падкамісіі.

Амерыканскія экспэрты збіраюць матэрыялы для стварэння віртуальнай мадэлі борта Ту-154М на паветранай базе тактычнай авіяцыі ў Мінску-Мазавецкім. Са слоў Антонія Мацярэвіча, экспэрты створаць дзве сімуляцыі катастрофы. Адна з іх будзе абапірацца на звесткі МАК (Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт) і камісіі Мілера, другая - на звесткі, сабраныя новай польскай Смаленскай падкамісіяй.

Мацярэвіч дадаў, што ў красавіку будзе прадстаўлены тэхнічны даклад аб прычынах Смаленскай катастрофы. Паводле ягоных слоў, канчатковы даклад можа быць складзены пасля заканчэння эксгумацый ахвяр авіякатастрофы.

Апошнія навіны