BE RU EN

Парашэнка падпісаў закон пра рэінтэграцыю Данбаса

  • 20.02.2018, 19:26

Украіна афіцыйна прызнала Расею дзяржавай-агрэсарам.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон пра рэінтэграцыю Данбаса.

Са слоў Парашэнкі, Украіна застаецца адданай мірнаму ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсліў, што закон з'яўляецца рамачным і патрабуе далейшага заканадаўчага забеспячэння.

У тэксце закона гаворыцца пра незаконнасць дзеянняў узброеных сіл Расеі і іншых узброеных фармаванняў, а любы выдадзены ў сувязі з такой дзейнасцю акт з'яўляецца несапраўдным і не стварае прававых наступстваў.

Згодна з дакументам, Расея прызнаецца краінай-агрэсарам, а гэта значыць, што адказнасць за парушэнне правоў і свабод чалавека на акупаваных тэрыторыях Украіна ўскладае на краіну-агрэсара, гэта значыць на Расейскую Федэрацыю.

Апошнія навіны