BE RU EN

Названыя дзесяць самых адукаваных краін свету

  • 20.02.2018, 19:24

У першую дзясятку ўвайшлі чатыры еўрапейскія краіны.

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця апублікавала спіс дзесяці краінаў з самым высокім узроўнем адукацыі грамадзян, паведамляе выданне CNBS.

У спіс увайшлі краіны, дзе самы высокі працэнт дарослых людзей (ва ўзросце ад 25 да 64 гадоў), якія маюць вышэйшую адукацыю ў форме двухгадовай, чатырохгадовай ці якой-небудзь прафесійнай праграмы.

Рэйтынг узначаліла Канада, за ёй ідзе Японія, на трэцім месцы Ізраіль. Чацвёртае месца занялі жыхары Паўднёвай Карэі.

Самай адукаванай краінай у Еўропе аказалася Вялікабрытанія, якая замыкае першую пяцёрку рэйтынгу.

Шостае і сёмае месца падзялілі ЗША і Аўстралія, а далей ідуць Фінляндыя, Нарвегія і Люксембург.

Апошнія навіны