BE RU EN

Украінец прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі

  • 20.02.2018, 18:57

Аляксандр Наёк абараняе колеры менскага «Дынама».

Украінец Аляксандр Наёк, які абараняе колеры менскага «Дынама», прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі-2017.

Пра гэта паведамляе выданне «Прессбол».

Летась хаўбек правёў у складзе менчукоў 28 паядынкаў ва ўсіх турнірах, забіўшы 3 мячы і аддаўшы 8 галявых перадач.

Аляксандр Наёк пачаў свой футбольны шлях у Херсоне. Ва Украіне гулец прадстаўляў інтарэсы «Шахцёра-3», «Гаверлы», «Металіста» і данецкага «Металурга».

Апошнія навіны