BE RU EN

У працы Telegram адбыўся глабальны збой

  • 20.02.2018, 18:20

Карыстальнікі ва ўсім свеце паведамляюць пра збоі ў працы мэсэнджара.

Карыстальнікі Telegram ва ўсім свеце сутыкнуліся з праблемамі ў працы мэсэнджара. Як піша zn.ua, пра гэта сведчаць звесткі сайта Downdetector.

Збой адбыўся блізу 17:00 паводле беларускага часу. На праблемы ў працы мэсэнджара скардзяцца карыстальнікі з Украіны, Італіі, Бельгіі, Бразіліі, Гішпаніі, Ізраіля і іншых краін.

У карыстальнікаў узніклі праблемы з падключэннем да мэсэнджара і адпраўкай паведамленняў.

Апошнія навіны