BE RU EN

Каля БДЭУ снег пафарбавалі ў зялёны колер

  • 20.02.2018, 10:38

Студэнты да гэтага дачынення не маюць.

Карэспандэнтка Belsat.eu каля аднаго з карпусоў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта пабачыла снег, пафарбаваны ў зялёны колер.

Як растлумачылі Belsat.eu ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, снег перафарбавалі ў рамках супольнай акцыі з мабільным аператарам «Velcom», які запускае новы тарыфны план для моладзі «Lemon». Акрамя фарбы на снег нанеслі таксама хэштэг «#проста так хочацца».

Акрамя ўвядзення прывабнага тарыфу для моладзі «Velcom» надумаў наогул падвысіць кошт сваіх паслуг, пра што мабільны аператар абвясціў пару дзён таму. У сярэднім кошт паслуг для прыватных і карпаратыўных кліентаў падвысіцца на 9%.

Апошнія навіны