BE RU EN

100 гадоў таму быў сфармаваны першы ўрад БНР

  • 20.02.2018, 10:11

20 лютага 1918 года Народны Сакратарыят БНР абвясціў сябе вярхоўнай уладай у Беларусі.

20 лютага 1918 года пасля адступлення з Менска бальшавіцкіх войскаў Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з’езду сфармаваў першы Беларускі ўрад - Народны Сакратарыят, паведамляе сайт Рады БНР.

Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да “склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі”.

У кастрычніку 1918 Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР і ў наступным быў вядомы як Урад БНР. Сёння функцыі Ўраду БНР у выгнанні выконвае Прэзідыум Рады БНР.

Спачатку ва ўрад на чале зь Язэпам Варонкам уваходзілі 7 чалавек, але пасля іх колькасць была даведзеная да 15-ці.

Паводле ўспамінаў Кастуся Езавітава, склад першага ўраду БНР быў наступны:

Язэп Варонка — старшыня і народны сакратар (міністр) міжнародных спраў,

Іван Макрэяў — народны сакратар унутраных спраў,

Аркадзь Смоліч — народны сакратар асветы,

Яўхім Бялевіч — народны сакратар справядлівасці,

Янка Серада— народны сакратар народнай гаспадаркі,

В. Рэдзька — народны сакратар шляхоў зносін,

Тамаш Грыб — народны сакратар земляробства,

Палута Бадунова — народны сакратар апекі,

А. Карач — народны сакратар пошты і тэлеграфу,

Пётра Крэчэўскі — народны сакратар кантролю,

Гелі Белкінд — народны сакратар фінансаў,

Павал Злобін — сакратар расейскіх спраў,

Майсей Гутман — «першы таварыш» (першы намесьнік) старшыні і сакратар габрэйскіх справаў,

Канстантын Езавітаў — «другі таварыш» старшыні і народны сакратар вайсковых справаў,

Лявон Заяц — загадчык справаў Народнага Сакратарыяту.

Апошнія навіны