BE RU EN

Мінфін будзе браць пазыку $1 мільярд штогод

  • 20.02.2018, 8:24

Грошы патрэбныя для рэфінансавання дзяржаўнай запазычанасці.

Мінфін Беларусі цягам бліжэйшых 3 гадоў разлічвае на прыцягненне на міжнародных рынках капіталу на 1 млрд даляраў штогод. Яны патрэбныя для рэфінансавання дзяржаўнай завінавачанасці.

Пра гэта распавёў першы намеснік міністра Максім Ермаловіч ў часопісе «Фінансы, улік, аўдыт».

Дыверсіфікацыя магчымасцяў прыцягнення замежнага фінансавання на міжнародным рынку капіталу дае падставы спадзявацца на прыцягненне 1 млрд.

«Такім чынам, грошай для своечасовых разлікаў з партнёрамі ў сярэднетэрміновай перспектыве ў Беларусі дастаткова», - рэзюмаваў Ермаловіч.

Для развязання задачы выплаты дзяржаўнай запазычанасці ў сярэднетэрміновай перспектыве плануецца забяспечыць штогадовы прафіцыт бюджэту сумай ад 400 млн да 700 млн даляраў.

Усе зэканомленыя грошы цягам 3 гадоў будуць накіраваныя на выплату дзяржаўнай запазычанасці. На гэтыя мэты таксама пойдуць і валютныя рэшткі сродкаў бюджэту, назапашаныя за мінулыя гады.

Апошнія навіны