BE RU EN

Невядомы купіў біткойны на піку падзення і стаў мільярдэрам

  • 19.02.2018, 20:35

Невядомы трэйдар купіў біткойны на $400 мільёнаў.

Невядомы трэйдар купіў біткойны на $400 млн у перыяд максімальнага зніжэння курсу крыптавалюты і цяпер яго багацце набліжаецца да $1 млрд.

Пра гэта паведамляе MarketWatch.

6 лютага курс біткойна апускаўся да менш чым $6 тысяч.

Трэйдар набыў больш за 40 тысяч біткойнаў некалькімі трансакцыямі з 9 да 12 лютага. Колькасць біткойнаў на балансе інвестара павялічылася з 55 тысяч да 96 тысяч.

Курс біткойна 19 лютага перавысіў $11 тысяч, такім чынам, кошт біткойнаў, што належаць гэтаму інвестару, перавышае $1 млрд.

Апошнія навіны