BE RU EN

Тымчук: За беларускімі «міратворцамі» будуць хавацца «зялёныя чалавечкі»

  • 19.02.2018, 16:31

Прапанова Лукашэнкі адправіць сваіх «міратворцаў» на Данбас не адпавядае рэальнасці.

Такое меркаванне выказаў каардынатар групы экспэртаў «Інфармацыйнага супраціву» Дзмітрый Тымчук.

З ягоных слоў, пры агульнай колькасці войска Беларусі менш як 50 000 чалавек усе наземныя войскі гэтай краіны, з якіх можна «набраць» міратворцаў, складаюць 16 000 чалавек.

«Гэта разам з прапаршчыкамі на прадуктовым складзе і сувязістках у штабах. Хоць, думаецца, разгадка простая. З падачы Масквы Лукашэнка не проста спрабуе «заслупаваць» месца ў магчымай міратворчай місіі на Данбасе, але і адразу вытаргаваць сабе магчыма большую колькасць беларускіх «блакітных касак» у ёй. Пры гэтым будуць яны сапраўды беларускімі вайскоўцамі, альбо ж Пуцін дапаможа сваімі «зялёнымі чалавечкамі», - канстатаваў Тымчук.

Нагадаем, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў пра гатоўнасць увесці беларускі міратворчы кантынгент у зону канфлікту на Данбасе пры згодзе ўсіх зацікаўленых бакоў і абмеркаваў гэтую тэму ў Мюнхене з адмысловым прадстаўніком дзяржаўнага дэпартамента ЗША што да Украіны Куртам Волкерам.

Раней Лукашэнка заявіў, што для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны ён гатовы адправіць 10 тысяч вайскоўцаў на Данбас.

Апошнія навіны