BE RU EN

Крыптавалюты наважылі прывязаць да рэальнага золата

  • 19.02.2018, 15:59

Аўтары праекта Lightcash хочуць зрабіць курс біткойна больш устойлівым.

Валацільнасць крыптавалют з'яўляецца галоўным фактарам, які перашкаджае іх больш хуткаму распаўсюду. У сярэдзіне снежня 2017 года біткойн каштаваў рэкордныя $20 тысяч, а ў пачатку лютага яго кошт апускаўся ніжэй за $7 тысяч, капіталізацыя ж рынку крыптавалют крыху больш чым за месяц знізілася на $500 мільярдаў, піша rb.ru.

Такія маштабныя ваганні падрываюць давер інвестараў і патэнцыйных карыстальнікаў крыптавалют. Мала хто хоча ўкладвацца ў такі нестабільны актыў, а выкарыстоўваць яго для разлікаў у рэальным жыцці нязручна - бізнэсу і яго кліентам цяжка весці разлікі ў крыптавалюце, кошт якой стала змяняецца. У выніку электронныя грошы становяцца вузкаспецыялізаваным спекулятыўным інструментам і не больш за тое.

Развязаць гэтую праблему і напоўніцу скарыстацца перавагамі тэхналогіі блокчэйн, якая ляжыць у аснове крыптавалют, можна з дапамогай стварэння іх сувязі з рэальным запатрабаваным актывам. Менавіта гэтым шляхам ідзе праект сістэмы для абмену і працы з крыптавалютай і фіятнымі грашыма Lightcash - яго ўнутраная валюта забяспечаная золатам, здабываецца на расейскіх радовішчах.

«Матчына кампанія праекта Lightcash ужо сёння валодае золатаздабывальным прадпрыемствам у Амурскай вобласці, а таксама заводам для ўзбагачэння каштоўнага металу, і валодае неабходнымі дзяржаўнымі ліцэнзіямі, - каментуе кіраўнік праекта Вячаслаў Вокін. - Для забеспячэння стабільнай працы сэрвісу будзе ажыццёўлены выпуск уласнай нізкавалацільнай крыптавалюты Lightcash Crypto Gold (LCSH) - яе стабільнасць дасягаецца за кошт прывязкі манеты да золата ў суадносінах 1000:1».

На пачатак сакавіка намечанае ICO праекта Lightcash. Мэта размяшчэння токенаў - прыцягнуць сродкі для куплі новага радовішча руднага золата ў Рэспубліцы Бураціі. Гэта дазволіць цалкам загрузіць існыя магутнасці абагачальнага завода.

Продаж унутранай крыптавалюты LCSH намечаны на травень 2018 года, а ўжо летам будзе закрытая ўгода для набыцця новага радовішча золата і пачатак работ на ім.

Апошнія навіны