BE RU EN

Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы асудзіў збіванне аператара «Белсату»

  • 19.02.2018, 15:37

Барташ Ціхоцкі выказаў абурэнне дзеяннямі беларускіх уладаў.

Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі выступіў у Twitter з адмысловай заявай у сувязі са збіццём і затрыманнем аператара «Белсату» Андрэя Козела.

«Я абураны брутальным збіццём і арыштам Андрэя Козела», - напісаў віцэ-міністр замежных спраў Польшчы. «Чакаю, што ўлады забяспечаць яму медыцынскую дапамогу, кантакт з адвакатам і сям'ёй, і пакараюць вінаватых».

Апошнія навіны