BE RU EN

Прэзідэнт Эстоніі выступіла за сапраўдны абаронны звяз у ЕЗ

  • 19.02.2018, 14:46

Эстонія заклікала Еўразвяз выдаткоўваць больш на абарону сваіх вонкавых межаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю Reuters паведаміла прэзідэнт краіны Керсці Кальюлайд, паведамляе "Европейская правда".

Кальюлайд адзначыла, што Эстонія ўжо выдаткоўвае 2,2% ВУП на вайсковыя патрэбы і не можа дазволіць сабе вялікіх выдаткаў, хоць вайсковыя патрэбы для гэтага ёсць.

"Наша маленькая краіна не можа рабіць больш, чым робіць цяпер. Але ў нашым рэгіёне трэба яшчэ шмат чаго зрабіць", - сказала яна.

Кальюлайд дадала, што ЕЗ функцыянуе як механізм пераразмеркавання, пры якім грошы выдаткоўваюцца ў тых галінах, дзе гэта мае найбольшы сэнс. У выпадку сферы бяспекі такой вобласцю, з яе словаў, з'яўляюцца памежныя краіны. Кальюлайд заклікала стварыць "сапраўдны абаронны звяз", які прадугледжваў бы механізм фінансавання ўмацавання іх абароназдольнасці.

Нагадаем, у NATO чакаюць, што сёлета восем краін-чальцоў будуць выдаткоўваць 2% ад свайго ВУП на абарону.

Апошнія навіны