BE RU EN

Тырана выступіла з ідэяй агульнага прэзідэнта для Албаніі і Косава

  • 19.02.2018, 11:59

Эдзі Рама выступіў з прапановай стварэння «Вялікай Албаніі».

Прэм'ер Албаніі Эдзі Рама заявіў, што ягоная краіна і Косава аднойчы маглі б увесці пасаду агульнага для дзвюх краін прэзідэнта.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Euractiv.

Эдзі Рама адзначыў, што дзве суседнія краіны, населеныя ў асноўным этнічнымі албанцамі, ужо маюць агульныя дыпламатычныя місіі ў свеце.

"Чаму б не ўвесці і агульнага прэзідэнта як сімвал нацыянальнага адзінства?" - адзначыў ён падчас выступу ў парламенце Косава з нагоды дзясятай гадавіны аднагалоснага абвяшчэння незалежнасці ад Сербіі.

Апошнія навіны