BE RU EN

Мабільная сувязь падаражэе

  • 19.02.2018, 11:01

З 1 сакавіка life:) падыме кошты некаторых тарыфаў.

З 1 сакавіка аператар life:) падвысіць абаненцкую плату на архіўных тарыфных планах і некаторых актуальных ТП, да якіх належаць «йо1200», «Голас 1», лінейка «Сям'я» і «Мультынэт», а таксама на тарыфных планах для юрыдычных асоб, піша onliner.by.

Без змен застануцца тарыфы «Шэйк», «Голас 2», Smart:), тарыф «Пенсійны».

На тарыфах «L класічны», L і XL павялічыцца аб'ём трафіку - да 2000 МБ, 3000 МБ і 5000 МБ адпаведна. Змяняецца кошт пакета «Кожныя 0,1 ГБ за 0,50 руб»: цяпер ён складзе 0,70 рубля, а пакет будзе перайменаваны ў «Кожныя 0,1 ГБ за 0,70 рубля». Кошт паслугі «Назапашванне» знізіцца да 1 рубля на 30 дзён. На прапановах з мадэмам і планшэтам павялічыцца кошт пакета 16 ГБ.

Таксама аператар пераймянуе, аб'яднае і закрые шэраг тарыфных планаў.

Апошнія навіны