BE RU EN

Беларусь і Украіна абышлі расейцаў у медальным заліку Алімпіяды

  • 18.02.2018, 17:18

Беларусь займае 15 месца, расейцы - на 20-й пазіцыі.

Украінскі спартоўца Аляксандр Абраменка, які выступае ў фрыстайле ў нядзелю прынёс сваёй краіне першы залаты медаль на Алімпійскі гульнях у Пхёнчхане. Ён апярэдзіў кітайца Цзю Цзоньяня і Ільлю Бурава з Расеі.

Раней, 16 лютага, і таксама ў фрыстайле адкрылі лік залатых медалёў і спартоўцы з Беларусі. На п'едэстал гонару ўзнялася Ганна Гуськова. Учора срэбную ўзнагароду здабыла біятланістка Дар'я Домрачава.

Залатыя медалі, здабытыя ўкраінскімі і беларускімі спартоўцамі, дазволілі іх камандам абысці у неафіцыйным медальным заліку алімпійскіх спартоўцаў з Расеі.

Беларусь займае 15 месца, Украіна дзеліць з Польшчай 17 і 18 месца, расейцы пакуль на 20 пазіцыі. А ў лідары ў камандным заліку выйшлі нарвежцы, якія апярэджваюць зборную Нямеччыны па колькасці медалёў.

Апошнія навіны