BE RU EN

АГ 2018: Расейскі керлінгіст трапіўся на мельдоній

  • 18.02.2018, 16:33

Да бронзавага прызёра Алімпіяды Крушальніцкага едуць допінг-афіцэры.

Адзін з допінг-тэстаў расейскага керлінгіста Аляксандра Крушальніцкага даў станоўчы вынік на мельдоній, паведамляе «Спорт-Экспресс».

У гэты момант да Крушальніцкага едуць допінг-афіцэры для далейшага разгляду. Санкцыі за гэта парушэнне на гэты момант - не вырашанае пытанне.

На Гульнях у Пхенчхане Крушальніцкі ў пары з Анастасіяй Брызгалавай здабыў бронзу ў дабл-міксце.

Вядомы расейскі каментатар Дзмітрый Губерніеў адрэагаваў на гэтую інфармацыю наступным чынам:

- Маланка! Калегі паведамляюць, у допінг-пробе Крушальніцкага знайшлі мельдоній? Гэта мана? Гэта праўда? Калі гэта так - нам п...ц! Чакаем навінаў! - напісаў Губерніеў.

Апошнія навіны