BE RU EN

Лукашэнка хоча адправіць на Данбас 10 тысяч вайскоўцаў

  • 18.02.2018, 14:56

Дыктатар спадзяецца, што яму даручаць «адыграць ролю» у канфлікце на ўсходзе Украіны.

Беларускія «міратворцы» гатовыя стаць паміж бакамі канфлікту ва Украіне пры дамоўленасці паміж Парашэнкам і Пуціным. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння журналістам, паведамляе БелТА.

Дыктатар падкрэсліў, што калі б Беларусі даручылі згуляць нейкую ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, яна б выконвала ўсё неабходнае, не займаючы чыюсьці пазіцыю.

«Я нават казаў абодвум прэзідэнтам, Парашэнку і Пуціну: вы не разлічвайце на тое, што я чыйсьці буду. Я буду дакладна выконваць тое, пра што вы, два прэзідэнты, дамовіцеся: стаць паміж вамі - я стану, дамовіцеся вывесці 10 тысяч узброеных сілаў Беларусі - мы паставім іх на мяжы, дзе вы скажаце, - выказаўся Лукашэнка. - Але я не змагу зрабіць тое, пра што вы не дамовіцеся».

«У адваротным выпадку з нашай міратворчасці толку не будзе, калі мы зоймем чыюсьці пазіцыю», - заявіў дыктатар.

Апошнія навіны