BE RU EN

Нацбанк: Даляр выключаць з разлікаў ва ўсёй краіне

  • 18.02.2018, 14:13

Беларусам да канца года паабяцалі правесці «дэдалярызацыю».

Заканчэнне ключавых этапаў «дэдалярызацыі» мяркуецца да канца 2018 г, пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанку Сяргей Калечыц, даклад якога апублікаваны ў чарговым нумары «Банковского вестника».

Калечыц назваў «дэдалярызацыю» найважнейшым пытаннем. Важна выключыць выкарыстанне замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Беларусі, а таксама пры фармаванні коштаў, ставак падаткаў і іншых аплат.

«Укаранёная практыка выкарыстання замежнай валюты ў якасці вызначэння меры кошту, а таксама найбольш «зручнага» сродку разлікаў стварае залішні ціск на ўнутраны валютны рынак, робіць яго адчувальным для вонкавых шокаў, разагравае неабгрунтаваныя дэвальвацыйныя чаканні з боку суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва», - мяркуе прадстаўнік рэгулятара.

Устойлівае функцыянаванне ўнутранага валютнага рынку, падкрэсліваюць у Нацбанку, у варунках свабоднага доступу да замежнай валюты ўсіх эканамічных агентаў немагчымае без максімальнага выкарыстання нацыянальнай валюты ва ўсіх аперацыях на тэрыторыі краіны. Цяпер падрыхтаваныя і праходзяць ўзгадненне прапановы для ўнясення змяненняў у шэраг указаў Лукашэнкі, а таксама ў Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы ў частцы выключэння з разлікаў выкарыстання замежнай валюты, а таксама прывязкі да яе розных тарыфаў.

Апошнія навіны